Амары I Іерусалімскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амары.
Амары́ I (фр.: Amaury Ier de Jérusalem, 1136 — 11 ліпеня 1174) — граф Яфы і Аскалона, кароль Іерусаліма з 1162 года. Малодшы сын Фулька і Мелісенды, караля і каралевы Іерусаліма, пераемнік свайго старэйшага брата Балдуіна III. Падчас яго кіравання сувязі Іерусаліма з Візантыяй сталі яшчэ мацнейшымі, і абедзве дзяржавы пачалі сумеснае ўварванне ў Егіпет, якое завяршылася няўдачай. Тым часам мусульманскія тэрыторыі, якія атачалі Іерусалім, сталі аб'ядноўвацца пад уладай Нур ад-Дзіна, а пазней — Салах ад-Дзіна. Амары быў бацькам трох будучых кіраўнікоў Іерусаліма — Сібілы, Балдуіна IV і Ізабелы.
Хуткія факты граф Яфы і Аскалона, Папярэднік ...
Амары I Іерусалімскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Amaury Ier de Jérusalem | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуга II дэ Пюізэ | ||||||
Пераемнік | Гільём Манферат | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Балдуін III Іерусалімскі | ||||||
Пераемнік | Балдуін IV Іерусалімскі | ||||||
Нараджэнне | 1136[1] | ||||||
Смерць |
11 ліпеня 1174[1][2][…] |
||||||
Род | Анжуйская дынастыя | ||||||
Бацька | Фульк Іерусалімскі | ||||||
Маці | Мелісенда Іерусалімская[d] | ||||||
Жонка | Агнес дэ Куртэнэ[3] і Марыя Камніна[3] | ||||||
Дзеці | Балдуін IV Іерусалімскі[d][4], Сібіла Іерусалімская[d][4] і Ізабэла Іерусалімская[d][5] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць