From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Кім Таэгон (21 жніўня 1821, Карэя — 16 верасня 1846, Сеул) — святар, каталіцкі святы.
Андрэй Кім Таэгон | |
---|---|
кар.: 김대건 안드에스 | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1821[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1846[1][2][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
У ліку | святы, каталіцкі святы і блаславёны |
Дзень памяці | 20 верасня |
Бацька | Ignace Kim Che-jun[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 годзе прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.
Праз год пасля пасвячэння, 16 верасня 1846 года, у Сеуле, Андрэй быў арыштаваны і забіты праз адсячэнне галавы.
У 1984 годзе Папа Ян Павел II кананізаваў 103 карэйскіх мучанікаў, якія аддалі жыццё за веру[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.