From Wikipedia, the free encyclopedia
Анеката́н (руск.: Онекота́н[1][2]) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 315 км²[1][3].
Анекатан | |
---|---|
руск. Онекотан | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 315 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 324 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
49°27′ пн. ш. 154°46′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Сахалінская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Яго паверхню складаюць тры групы вулканічных вяршынь, злучаных нізінамі. Даўжыня — 42,5 км, шырыня на поўдні — 16,7 км, на поўначы — 11 км. Найвышэйшы пункт паўночнага ўзвышша — актыўны вулкан Нэма (1019 м[1]), сярэдняга — востраканечная гара Шастакова (707 м), паўднёвага — конусная вяршыня актыўнага вулкана Крэніцына (1324 м[1]). Апошні акружаны вадою, якая затапляе кальдэру. Заходні бераг спадзісты, рэзка абрываецца ў мора. Усходні парэзаны залівамі. На востраве некалькі рэк, у тым ліку рака Азёрная, якая дасягае ў даўжыню 8 км. Два вялікія возеры.
Раслінны свет характэрны для вільготнай тундры. Прадстаўлены лугавым разнатраўем, ягаднікамі, зараснікамі парасонавых, крапівы, алешыны, баршчэўніка, верасам. На нізінах і вакол азёр шмат імшар. Распаўсюджаныя жывёлы — лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.
Першымі насельнікамі Анекатана былі айны. На іх мове назва вострава значыла «старое населенае месца».
Рускія і японцы пачалі даследаванне вострава з XVIII стагоддзя. У 1875—1945 гадах ён уваходзіў у склад Японіі. Айны былі пераселены імі на поўдзень Курыльскіх астравоў. Анекатан выкарыстоўваўся як база рыбаловаў. На поўначы быў пабудаваны гадавальнік для ліс. Японцы праводзілі навуковыя экспедыцыі, пад час якіх была выяўлена пячорнае стойбішча старажытных насельнікаў.
Пасля далучэння да СССР ў 1945 годзе на востраве некаторы час дзейнічала памежная застава і пасёлак рыбаловаў у бухце Мусэль. Зараз сталага насельніцтва няма. Востраў зрэдку наведваюць рыбакі, паляўнічыя і турысты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.