Анексія Паўднёвай і Усходняй Украіны Расіяй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анексія акупаваных тэрыторый Украіны Расіяй была абвешчаная 30 верасня 2022 года пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў аб уваходжанні ў склад Расіі[1][2]. Імітацыя рэферэндумаў была арганізавана акупацыйнымі адміністрацыямі Расіі і не адпавядала заканадаўству Украіны і міжнароднаму праву[3]. Сфальсіфікаваныя[4][5][6] галасаванні праводзіліся па адным сцэнары з адсутнасцю прыватнасці і ў суправаджэнні ўзброеных людзей[7][8].
Хуткія факты Анексія Паўднёвай і Усходняй Украіны Расіяй, Дата ...
Анексія Паўднёвай і Усходняй Украіны Расіяй | |||
---|---|---|---|
Дата | 30 верасня 2022 года | ||
Статус | не прызнана большасцю дзяржаў — членаў ААН | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Расія заявіла аб далучэнні тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, як кантраляваных УС РФ і самаабвешчанымі ДНР і ЛНР, так і не кантраляваных (цэнтр Запарожскай вобласці — горад Запарожжа, у Данецкай вобласці — горада Славянск, Краматорск і інш.).