![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/The_North_Wind_and_the_Sun_-_Wind_-_Project_Gutenberg_etext_19994.jpg/640px-The_North_Wind_and_the_Sun_-_Wind_-_Project_Gutenberg_etext_19994.jpg&w=640&q=50)
Антрапамарфізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антрапамарфі́зм (грэч. ανθρωπος — чалавек, грэч. μορφή —выгляд, форма) — прыпадабненне чаго-небудзь да чалавека або перанос яго фізічных і інтэлектуальных уласцівасцей на жывёл, расліны, рэчы і з'явы навакольнага свету.
Антрапамарфізм | |
---|---|
![]() | |
Процілегла | anthropodenial[d][1] |
![]() |
Антрапамарфізм ўласцівы данавуковаму светапогляду людзей, ён ляжыць у аснове амаль усіх рэлігій, якія прадстаўляюць багоў у чалавечым абліччы. Так, ва ўяўленні людзей антычнасці багі былі пераважна цалкам чалавекападобнымі істотамі, надзеленымі адносна нешматлікімі звышнатуральнымі якасцямі: вечным жыццём, маладосцю, мелі асаблівае месца «жыхарства», асаблівы рэжым харчавання, умелі змяняць аблічча і інш.
Антрапамарфізм быў глебай для старажытнай паэзіі і народнай творчасці ў цэлым. Рысы антрапамарфізму праяўляюцца ў вобразным мысленні, у сучасным мастацтве і літаратуры, напрыклад у байках, у казках, дзе часта розным жывёлам і рэчам прыпісваюцца чалавечыя ўласцівасці.