From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Палаючая дзіда» (англ.: Flaming Dart) — паветраная аперацыя ЗША падчас В’етнамскай вайны (люты 1965 года), прадпрынятая ў адказ на акцыі партызан НФПВВ супраць амерыканскіх вайскоўцаў у Паўднёвым В’етнаме.
Аперацыя «Палаючая дзіда» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |||
Дата | 7—11 лютага 1965 | ||
Месца | Паўночны В’етнам | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аперацыя праводзілася ў два этапы:
У ходзе двух налётаў амерыканская і паўднёвав’етнамская авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах на поўдні Паўночнага В'етнама (у раёне Дангхоя і паўночней ДМЗ), звязаным з падрыхтоўкай салдат паўночнав’етнамскай арміі перад адпраўкай у Паўднёвы В’етнам.
Аперацыя «Палаючая дзіда» была другім выпадкам бамбардзіровак амерыканскай авіяцыяй Паўночнага В’етнама з пачатку вайны. У ходзе першай аперацыі («Пранізлівая страла», жнівень 1964 года) быў здзейснены толькі адзін авіяналёт.
Дату першага ўдару аперацыі «Палаючага дзіда» (7 лютага 1965 года) часам называюць датай пачатку рэгулярных бамбардзіровак Паўночнага В’етнама, што не адпавядае рэчаіснасці. Удары з’яўляліся выключна акцыямі адплаты[1]. Кампанія рэгулярных налётаў (аперацыя «Грымоты») пачалася толькі 2 сакавіка таго ж года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.