Аперацыя АДКБ у Казахстане — ваеннае ўмяшанне краін АДКБ у Казахстане, якое пачалося ў сувязі з масавымі пратэстамі ў студзені 2022 года. Заяўленай мэтай стала нармалізацыя і стабілізацыя становішча на тэрыторыі краіны. Увод замежных войскаў здзейснены на падставе Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Кіраўніцтвы арганізацыі і краін-удзельніц афіцыйна пазіцыянавалі аперацыю як міратворчую. У місіі задзейнічаны сілы агульнай колькасцю па меншай меры ў 2030 чалавек (200 таджыкістанскіх, 150 кыргызстанскіх і 100 армянскіх вайскоўцаў, а таксама нявызначаныя колькасна расійскія і беларускія групоўкі). Ужо праз тыдзень замежныя войскі пачынаюць пакідаць краіну. Для АДКБ казахстанская кампанія стала першай аперацыяй у яе гісторыі.
Хуткія факты Аперацыя АДКБ у Казахстане, Дата ...
Аперацыя АДКБ у Казахстане |
---|
Асноўны канфлікт: Пратэсты ў Казахстане (2022) |
Казахстан; Удзельнікі аперацыі |
Дата |
6—15 студзеня 2022 |
Месца |
Рэспубліка Казахстан |
Прычына |
абвастрэнне сацыяльна-палітычнай сітуацыі на фоне народных хваляванняў |
Вынік |
пратэсты падушаны, Калектыўныя сілы АДКБ выведзены |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
|
Закрыць