Арагуая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арагуа́я[1] (парт.: Araguaia) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі, левы прыток ракі Такантынс (басейн Амазонкі).
Арагуая | |
---|---|
парт. Araguaia | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2630 км |
Басейн | 370 000 км² |
Расход вады | 8 500 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Бразільскае нагор’е |
• Каардынаты | 17°58′ пд. ш. 53°04′ з. д.HGЯO |
Вусце | Такантынс |
• Месцазнаходжанне | штат Такантынс |
• Каардынаты | 5°22′34″ пд. ш. 48°43′08″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Такантынс → Амазонка |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 2630[1] (прыблізна 2670[2]) км. Плошча вадазбору 370 000[1][2] км². Сярэдні расход вады каля 8500[1][2] м³/с.
Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Бразільскага нагор’я[1] і дакладна не вызначаны (у горным масіве Арара ў штаце Мату-Гросу або ў горным хрыбце Кайапу на мяжы штатаў Гаяс і Мату-Гросу)[2]. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач. У сярэднім цячэнні рака разгаліноўваецца на 2 рукавы, утвараючы самы вялікі рачны востраў Бананал (даўжыня каля 320 км, найбольшая шырыня 60 км, плошча 19 162 км²[2]). Упадае ў раку Такантынс у аднайменным штаце. У ніжнім цячэнні на рацэ парогі. Суднаходная на 1300[1] км ад вусця.
Прытокі: Рыу-да-Морт, Баніту, Гаркаш, Тапірарэ, Клару, Вермільу, Тукупа, Чаванту і інш. Каля ракі гарады[2] Барра-ду-Гарсас, Арагарсаш, Аруанан, Луіс-Алвіс, Сан-Феліс-ду-Арагуая, Санта-Тэрэзіна, Арагуасема, Кансейсан-ду-Арагуая, Сао-Джэралду-ду-Арагуая і інш.