Аранжад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аранжа́д — прахаладжальны напой, які гатуецца з газаванай вады і апельсінавага сіропу. Раней гатаваўся саматужным спосабам з сумесі ахалоджанай вады, цукру і свежага апельсінавага соку. Вядомы ў Рэчы Паспалітай з XVIII ст., запазычаны з французскай кулінарыі.