украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём Міхайлавіч Сухоцкі (укр.: Артем Михайлович Сухоцький; нар. 6 снежня 1992, Ніжын, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Заглэмбе» з Сасноўца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Міхайлавіч Сухоцкі | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 снежня 1992[1][2] (31 год)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Заглэмбе (Сасновец) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прафесійную кар’еру распачаў у кіеўскім «Дынама», выступаў за каманду «Дынама-2». Восенню 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з кіеўскім клубам і ў пачатку 2012 года перайшоў у марыупальскі «Ільічовец», аднак гуляў толькі за дубль. У 2013 годзе перайшоў у «Александрыю», якой дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».
У студзені 2018 года перайшоў у браціслаўскі «Слован», разам з якім стаў чэмпіёнам Славакіі ў сезоне 2018/19. У сакавіку 2020 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[3], стаў трывалым іграком стартавага складу мінчан. У ліпені 2020 года тэрмін арэнды скончыўся[4], аднак неўзабаве беларускі клуб дамовіўся аб падаўжэнні арэнды да канца 2020 года[5]. У студзені 2021 года стала вядома, што абаронца пакідае «Дынама»[6].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»[7]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў ліпені таго ж года, пасля чаго паўгады заставаўся без каманды. У студзені 2022 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года.
У лютым 2024 года, правёўшы паўтары гады без каманды, далучыўся да польскага «Заглэмбе» з Сасноўца[8].
Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.