адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Астры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Астрына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астрынскага пассавета[2].
20 красавіка 1962 года ў склад Лычкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна)[3]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года пассавет у складзе Скідзельскага раёна[4]. 14 лютага 1974 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарашскага сельсавета. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыўцы і Масяўня[5].
26 лютага 2013 года Астрынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навадворскага сельсавета (41 населены пункт: аграгарадок Новы Двор, вёскі Арлова Гара, Баравыя, Бераставіца, Бершты, Будоўля, Вампершчына, Вуглы, Голдзішкі, Голеўцы, Грамкі, Дамейкі, Забалоцце, Зобія, Казакі, Краснае, Кулеўцы, Куцы Лес, Ленцішкі, Ляхаўцы, Малюкоўцы, Мікулішкі, Падбершты, Пілаўня, Прудзяны, Прыбыткоўшчына, Равятычы, Родзевічы, Рынкаўцы, Рыталеўшчына, Савічы, Саснабор, Смаліха, Сырні, Танявічы, Юраўка, Якубавічы, Яхнавічы і хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Шамякі)[7]. 26 чэрвеня 2018 года скасаваны хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Лычкаўцы[8].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без Астрыны) — 1050 чалавек[9] з іх 63,6 % — беларусы, 30,0 % — палякі, 5,5 % — рускія[10]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (71 населены пункт) — 3086 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.