Афіна Парфенас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афіна Парфенас (стар.-грэч.: Ἀθηνᾶ Παρθένος — Афіна Дзева) — хрысаэлефанцінная статуя багіні Афіны ў поўным ўзбраенні, створаная ў часы Перыкла старажытнагрэчаскім скульптарам Фідыем і ўстаноўленая ў Парфеноне, асвячона ў 438 да н.э. Да нашага часу не захавалася, з усіх антычных копій лепш за ўсіх захавалася рымская Афіны Варвакіян з мармуру, якая экспануецца ў Нацыянальным археалагічным музеі Афін[2].
| ||
Фідый[1] | ||
Афіна Парфенас. 440-я да н.э. і каля 448 да н.э.[1] | ||
стар.-грэч.: Ἀθηνᾶ Παρθένος | ||
Матэрыял | мармур, слановая косць і золата | |
---|---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фідый, найвялікшы скульптар таго часу, дзевяць гадоў працаваў над скульптурай. Толькі яму Перыкл змог даверыць стварэнне велічнага вобраза заступніцы горада, у гонар якой штогод ладзілі святы — малыя Панафінеі, а кожныя пяць гадоў — Вялікія Панафінеі, калі працэсія дзяўчат поліса падносіла ахвярапрынашэнні і адмыслова сатканы за гэтыя 5 гадоў пеплас — адзенне для багіні. За 140 гадоў з Афіны Парфенас знялі і замянілі на бронзу ўсё золата, каб аплаціць войска тырана Лакара[3]. Сама ж статуя, як лічыцца, прыкладна ў 5 стагоддзі загінула ў агні пажару. Лёс Фідыя дакладна не вядомы.