Ахоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ахова.
Ахоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ахова |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 387 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кашавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. Падчас узбуйнення раёнаў 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы скасаванага Іванаўскага раёна[2]. 6 студзеня 1965 года вёскі вернуты ў склад Дастоеўскага сельсавета адноўленага Іванаўскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1823 чалавекі[5], з іх 94,6 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1387 чалавек[7].