Ацэтон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацэтон (дыметылкетон, сістэматычнае найменне: прапан-2-он) — прасцейшы прадстаўнік кетонаў. Формула: CH3-C(O)-CH3. Бескаляровая лёгкарухомая лятучая вадкасць з характэрным пахам. Цалкам змешваецца з вадой і большасцю арганічных растваральнікаў. Ацэтон добра растварае шматлікія арганічныя рэчывы (ацэтылцэлюлозу і нітрацэлюлозу, воск, гуму і інш.), а таксама шэраг соляў (хларыд кальцыю, іодыд калію). З’яўляецца адным з метабалітаў, якія впрацоўваюцца чалавечым арганізмам.
Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Ацэтон | |
Агульныя | |
---|---|
Традыцыйныя назвы | ацэтон, прапан-2-он |
Хім. формула | C3H6O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
Малярная маса | 58,08 г/моль |
Шчыльнасць | (пры 20 °C) 0,7899 г/см³ (пры 25 °C) 0,7845 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | –94,7[1] °C |
Тэмпература кіпення | 56,05[1] °C |
Тэмпература ўспышкі | –20 °C |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,3588 |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 67-64-1 |
PubChem | 180 |
Рэг. нумар EINECS | 200-662-2 |
SMILES | |
RTECS | AL3150000 |
ChemSpider | 175 |
Бяспека | |
ЛД50 | 5800 мг/кг |
Таксічнасць |
Закрыць