Ацэтылсаліцылавая кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацэтылсаліцылавая кіслата (разм. аспіры́н; лац.: Acidum acetylsalicylicum, саліцылавы эфір воцатнай кіслаты) — лекавы сродак, які аказвае анальгезуючае (абязбольвальнае), гарачкапаніжальнае, супрацьзапаленчае і антыагрэгантнае дзеянне.
Ацэтылсаліцылавая кіслата (Acidum acetylsalicylicum) | ||
Хімічнае злучэнне | ||
ІЮПАК | 2-ацэтылоксібензойная кіслата | |
Брута- формула | C9H8O4 | |
CAS | 50-78-2 | |
PubChem | 2244 | |
Класіфікацыя | ||
Фарм. група | Ненаркатычныя анальгетыкі, уключаючы нестэроідныя і іншыя супрацьзапаленчыя сродкі. Антыагрэганты.[1] | |
АТХ | A01AD05, B01AC06, N02BA01 | |
МКЗ-10 | G43.43., I20.020.0, I25.25., I26.26., I63.63., M06.906.9, M54.354.3, M54.454.4, M79.079.0, R50.50., R51.51., R52.252.2[1] | |
Лекавыя формы | ||
таблеткі, таблеткі для дзяцей, таблеткі пакрытыя кішачнарастваральнай абалонкай, таблеткі пакрытыя абалонкай, таблеткі шыпучыя[2] | ||
Гандлёвыя назвы | ||
«Аспірын Кардыё», «АСК-кардыё», «Аскапірын», «Аспіватрын», «Аспікор», «Аспінат», «Аспірын», «Аспітрын», «Асправіт», «Ацэкардол», «Ацсбірын», «КардыАСК», «Кардыяпірын», «Некстрым Фаст», «Таспір», «Тэрапін», «Тромба АСС», «Упсарын Упса», «Флуспірын»[2], «Комбі-Аск» | ||
Механізм дзеяння і профіль бяспекі ацэтылсаліцылавай кіслаты добра вывучаны, яе эфектыўнасць клінічна апрабавана, у сувязі з чым гэты прэпарат уваходзіць у спіс найважнейшых лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя[3].
Ацэтылсаліцылавая кіслата таксама шырока вядома пад запатэнтаванай гандлёвай маркай «Аспірын» фірмы «Bayer»[4].