Аўгсбургскае веравызнанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгсбургскае веравызнанне (лац.: Confessio Augustana) — асноўны дакумент вызнання веры лютэранскай царквы і адзін з самых важных дакументаў лютэранскай Рэфармацыі. Аўгсбургскае веравызнанне напісана нямецкай і лацінскай мовамі і было прадстаўлена шэрагу нямецкіх кіраўнікоў і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу 25 чэрвеня 1530 года. Тэкст веравызнання належыць пратэстанцкаму дзеячу Філіпу Меланхтану, які быў зацверджаны Марцінам Лютэрам. Прычынай напісання веравызнання з'яўляецца заклік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V да тлумачэння Лютэрам і яго паплечнікамі сваіх рэлігійных перакананняў у спробе аднавіць рэлігійнае і палітычнае адзінства ў імперыі, дзеля падтрымкі абараноздольнасці супраць турэцкага ўварвання. Вызнанне з'яўляецца чацвёртым дакументам, які змяшчаецца ў кнізе згоды.