Аўгуста Вікторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгу́ста Вікто́рыя, Аўгуста Вікторыя Фрыдэрыка Луіза Феадора Джэні (ням.: Auguste Viktoria Friederike Luise Feodora Jenny, 22 кастрычніка 1858 — 11 красавіка 1921) — прынцэса з роду Аўгустэнбургаў, у шлюбе — германская імператрыца і каралева Прусіі.
Дачка Фрыдрыха, тытульнага герцага Шлезвіг-Гольштэйнскага, чые прэтэнзіі на Шлезвіг-Гольштэйн паслужылі нагодай да вайны за Шлезвіг у 1864 годзе. Любіла мастацтва і складала музычныя п’есы для кларнета. Марай яе жыцця было наведаць Луўр у Парыжы: па палітычных прычынах ёй так і не атрымалася.
У 1881 годзе выйшла замуж за прынца Вільгельма Прускага, пасля імператара Вільгельма II. Пасля яго адрачэння ў 1918 годзе пераехала з ім у Нідэрланды, дзе і памерла. Магіла Аўгусты Вікторыі знаходзіцца ў пахавальні Гогенцолернаў у Антычным храме ў парку Сан-Сусі ў Патсдаме.
У шлюбе з Вільгельмам II у Аўгусты Вікторыі нарадзілася сямёра дзяцей, шэсць сыноў і адна дачка: