From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгуст з Прыма-Порта — двухмятровая статуя Аўгуста, знойдзеная ў 1863 годзе на віле Лівіі, жонкі імператара Аўгуста.
| ||
Аўгуст з Прыма-Порта. I стагоддзе | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | 2,04 м × см | |
Музей К'ярамонці, Ватыкан | ||
(інв. 2290[1][2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віла была выяўлена недалёка ад Рыма на Фламініевай дарозе каля раёне Прыма-Порта. Вілу ў антычныя часы звалі Ad Gallinas Albas. Статуя з'яўляецца копіяй з бронзавага арыгінала, вырабленага па заказе рымскага сената ў 20 годзе да н.э. Мяркуюць, што статуя, у адрозненне ад большасці захаваных выяў Аўгуста, мае партрэтнае падабенства. Вельмі верагодна, што па антычнай традыцыі яна была паліхромнай. У наш час статуя захоўваецца ў ватыканскім музеі К'ярамонці.
Імператар паказаны ў выглядзе палкаводца з жазлом у руцэ. Нагадваючы скульптуры Паліклета некаторай масіўнасцю, выява Аўгуста вызначаецца гераізаванымі і ідэалізаванымі рысамі, увасабленнем волі, энергіі, унутранай стрыманасці асобы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.