Бабуніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабу́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бабунічы.
Хуткія факты Бабуніцкі сельсавет, Краіна ...
Бабуніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабунічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 791 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекі[2], з іх 96,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 791 чалавек[4].