Бандура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з кобзой.
Банду́ра (укр.: бандура) — украінскі народны струнны шчыпковы музычны інструмент. Мае авальны корпус і кароткі грыф. Струны (на старых інструментах — 12—25, на сучасных — больш за 40 і нават 50) часткай нацягваюцца над грыфам (так званыя бунты, даўжэйшыя, якія гучаць нізка), часткай жа прымацоўваюцца да дэкі (так званыя прыстрункі, карацейшыя, якія гучаць высока).
Хуткія факты Бандура, Класіфікацыя ...
Бандура | |
---|---|
Класіфікацыя | Хардафон, Струнны інструмент |
Роднасныя інструменты | Тарбан |
Бандура на вікісховішчы |
Закрыць
Лад бандуры змяшаны, у ніжнім рэгістры квартава-секундавы, у верхнім пераважна дыятанічны, у сучасных інструментах — храматычны. Граюць на бандуры, перабіраючы струны пальцамі з надзетымі адмысловымі напёрсткамі або без іх.