Бантустан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бантустан (афр.: bantoestan) — рэзервацыі ў ПАР і Паўднёва-Заходняй Афрыцы, якія ствараліся для чорнага насельніцтва падчас палітыкі апартэіду. Дзесяць бантустанаў былі створаныя на тэрыторыі Паўднёвай Афрыкі, і дзесяць – у ПЗА, якая з'яўлялася мандатам ПАР. Асноўнай мэтай рэзервацый была канцэнтрацыя пэўнай этнічнай групы, такім чынам фармальна яны з'яўляліся монанацыянальнымі, аднак фактычна падзел часта быў несапраўдным, што прыводзіла да міжэтнічных канфліктаў.
Тэрмін «бантустан» узнік у 1940-ых як спалучэнне кораня «банту» (людзі на некаторых мовах банту) і персідскага суфікса «-стан» (зямля) і выкарыстоўваўся крытыкамі сістэмы апартэіду і левымі, таму афіцыйнай назвай рэзервацыі быў homeland або tuisland.[1] Сёння ён часам выкарыстоўваецца як палітычнае клішэ для вызначэння марыянеткавых урадаў.