Барбара Запальяі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбара Запальяі (венг.: Szapolyai Borbála, польск.: Barbara Zápolya; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка венгерскага магната Іштвана Запальяі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.
Барбара Запальяі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Каранацыя | 8 лютага 1512 | ||||||
Папярэднік | Алена Маскоўская | ||||||
Пераемнік | Бона Сфорца | ||||||
Нараджэнне |
1495[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 кастрычніка 1515(1515-10-02) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Запальяі[d] | ||||||
Бацька | Іштван Запальяі | ||||||
Маці | Ядвіга Цешынская[d] | ||||||
Муж | Жыгімонт I Стары[3] | ||||||
Дзеці | Ядвіга Ягелонка[d] і Ганна Ягелонка[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Была першай манахіняй, каранаванай пасля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбеты Аўстрыйскай, другая пасля Альжбеты з Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасля святых Кінгі і Ядвігі венгерка на кракаўскім стальцы, якая памерла ў абліччы святасці. Стала таксама апошняй так блізка пародненай з Пястамі польскай каралевай[4].
Шлюб Барбары і Жыгімонта Старога меў узмоцніць саюз Ягелонаў з Запальяі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Венгрыі і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасля каранавання сціплая, пабожная і чуллівая Барбара была хутка забытая і «адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла яе месца побач з Жыгімонтам I»[5].
Паводле сведчання Дэцыюша, ушанаваннем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на Вавелі[6]. З Барбарай Запальяі звязаная не толькі ідэя пабудовы маўзалея Ягелонаў, але таксама і значная частка сімвалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздаблення капліцы[7][8].