Барыс Мікалаевіч Ельцын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Мікала́евіч Ельцын (руск.: Борис Николаевич Ельцин; 1 лютага 1931, сяло Бутка, цяпер Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР — 23 красавіка 2007, Масква, Расія) — савецкі і расійскі палітычны дзеяч, які быў першым прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі з 1991 па 1999 год.
Ельцын, які першапачаткова быў прыхільнікам Міхаіла Гарбачова, падчас рэформаў перабудовы стаў адным з самых магутных палітычных праціўнікаў Гарбачова. 29 мая 1990 быў абраны старшынёй Вярхоўнага савета РСФСР. 12 чэрвеня 1991 года ў выніку ўсенароднага рэферэндума быў абраны на новаўтвораную пасаду прэзідэнта РСФСР, якая ў той час была адной з 15 рэспублік, якія складалі СССР. Пасля адстаўкі Гарбачова і канчатковага распаду Савецкага Саюза 25 снежня 1991 года, Ельцын заставаўся на пасадзе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якая стала правапераемніцай СССР. У 1996 годзе Ельцын быў пераабраны на выбарах, перамогшы ў другім туры прадстаўніка адроджанай Камуністычнай партыі Генадзя Зюганава з перавагай у 13 %. Аднак, пасля серыі эканамічных і палітычных крызісаў у Расіі ў 1990-я гады, Ельцын не змог вярнуць сваю раннюю папулярнасць.
Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзідэнт Расіі, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, перагляду курсу на будаўніцтва сацыялізма, аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываннем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачні ў 1994 годзе.