From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Рыгоравіч Колкер (15 ліпеня 1939, Ціраспаль Малдаўскай ССР) — савецкі эсперантолаг, выкладчык моў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эсперанта розных узроўняў.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Барыс Рыгоравіч Колкер | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1939[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, эсперантыст, эсперантолаг, настаўнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1993 пражывае ў Кліўлендзе, штат Агая, ЗША.
У 1962 года скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова, літаратура і французская мова». У 1985 годзе абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысертацыю па агульным мовазнаўстве на тэму эсперанта (гл. ніжэй).
Далучыўся да эсперанта ў 1957. Аўтар трох падручнікаў эсперанта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы і рэцэнзій. Член Акадэміі эсперанта. Ганаровы член Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Адзін з рэдактараў часопіса на эсперанта «Монато». На працягу двух дзесяцігоддзяў вёў у Расіі масавыя завочныя курсы эсперанта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце павышаныя курсы (Internacia Perfektiga Koresponda Kurso, IPKK).
У розныя часы Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эсперантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клуба эсперанта, Асацыяцыі Савецкіх Эсперантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расійскага саюза эсперантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаннях навучання эсперанта ў СССР і Расіі, членам камітэта Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), членам камітэта і галоўным упаўнаважаным у СССР (cefdelegito) Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), членам Асацыяцыі пісьменнікаў на мове эсперанта (Esperantlingva Verkista Asocio, EVA). Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў (пачынаючы з 48-га кангрэса ў 1963 у Сафіі), каардынаваў тэму 85-га Кангрэса ў Тэль-Авіве ў 2000.
Уклад рускай мовы ў фарміраванне і развіццё эсперанта. Масква: Акадэмія Навук СССР, Інстытут мовазнаўства, 1985. — 23 с. Аўтарэферат дысертацыі
Эсперанта-рускі слоўнік: прыбл. 3000 слоў. — Масква: Импэто, 1993. — 53 с. ISBN 5-7161-0002-3.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.