адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́тчынскі сельсавет (руск.: Батчинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Батчы.
Батчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Батчы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 912 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 4 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Пецькаўскага сельсавета пералічаны пасёлак Фруктовы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2].
Батчынскаму сельсавету адміністрацыйна падпарадкавана 12 населеных пунктаў: аграгарадок Батчы, вёскі Агароднікі, Андронава, Батчы, Гуцкі, Літвінкі, Мазічы, Мельнікі, Паляцічы, Чаравачыцы, Шыповічы ды два пасёлкі — Птушкафабрыка і Фруктовы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3003 чалавекі[3], з іх 88,3 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 4,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 2912 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.