Беларускае генерал-губернатарства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796), Беларускае ваеннае губернатарства (1801—1823), Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай імперыі, якія па сутнасці тэрытарыяльна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана з усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага, атрыманых Расійскай імперыяй ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.