Бензойная кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бензойная кіслата, бензолкарбонавая кіслата (C6H5СООН) — найпрасцейшая араматычная кіслата. Малекулярная маса 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °C, шчыльнасць 1,36×10³ кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле.
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Бензойная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₇H₆O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 65-85-0 |
PubChem | 243; 20144841 |
Рэг. нумар EINECS | 200-618-2 |
SMILES | |
RTECS | DG0875000 |
ChemSpider | 238 |
Закрыць
Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напрыклад, гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі (руск.) (бел.) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу.
Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харчовых прадуктаў.