Бетпак-Дала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бетпак-Дала, (каз.: Бетпақдала), таксама Паўночны Галодны стэп — пустыня ў Карагандзінскай, Паўднёва-Казахстанскай і Жамбылскай абласцях Казахстана. Знаходзіцца паміж нізоўем ракі Сарысу, ракі Чуй і возерам Балхаш.
Хуткія факты Бетпак-Дала, Краіна ...
Бетпак-Дала | |
---|---|
каз.: Бетпақдала | |
Бетпак-Дала каля возера Балхаш. | |
46°02′00″ пн. ш. 70°12′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Азёры | Балхаш |
![]() |
Закрыць
Каардынаты (46°02’N 70°12’E). На поўначы ля паралелі 46°30' мяжуе з Казахскім драбнасопачнікам. Плошча каля 75 000 км². Паверхня плато Бетпак-Дала месцамі мае гарысты характар, рассечана буйнымі западзінамі. Рэльеф паўднёва-заходняй часткі складзены марскімі, кантынентальнымі адкладамі палеазоя: галечнікам, пяском, глінай.