Бляха (посуд)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бля́ха — пасудзіна, якая мае дно з тонкага металічнага, шклянога або керамічнага ліста з загнутымі краямі і невысокім борцікам, для смажання і выпякання ежы; форма для выпякання.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бляха.
Па форме бляха звычайна прамавугольная або круглая. Дно ў асноўным гладкае, хоць бываюць таксама жароўні з перфараваным дном. Пасудзіна часцей за ўсё суцэльная, бываюць таксама лісты выпякальныя з раздымным борцікам. Ставіцца на накіравальныя ў духоўку ці печ.
Традыцыйна бляху вырабляюць з металу: сталі, алюмінію, чыгуну; часта іх пакрываюць антыпрыгарным пакрыццём. Таксама вырабляюць бляху са шкла і керамікі.