Бой пад Валнавахай — напад прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі блізу горада Валнавахаbebe-x-old Данецкай вобласці Украіны, які адбыўся прыкладна а 4:30 раніцы 22 мая 2014[5]. У выніку нападу загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў[4].
Хуткія факты Бой пад Валнавахай, Дата ...
Бой пад Валнавахай |
---|
Асноўны канфлікт: Прарасійскія выступленні ва Украіне |
Карта раёна |
Дата |
22 мая 2014 |
Месца |
Данецкая вобласць, каля Валнавахі |
Вынік |
разгром батальёна 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
Леанід Палінкевіч †
| Ігар Безлер
|
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
Загінулыя: 18[3] Транспарт: 3 БМП, грузавы аўтамабіль, 2 машыны хуткай дапамогі, мікрааўтобус
| Загінулыя: 1 (?)[4]
|
|
|
Закрыць
Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА[6] і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі[7]. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].
29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Ковальbeuk заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА[9], аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў[10].