From Wikipedia, the free encyclopedia
«Браняносец „Пацёмкін“» — нямы гістарычны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Сяргеем Эйзенштэйнам на першай кінафабрыцы «Дзяржкіно» ў 1925 годзе. Неаднаразова ў розныя гады прызнаваўся лепшым або адным з лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па выніках апытанняў крытыкаў, кінарэжысёраў і публікі.
Браняносец «Пацёмкін» | |
---|---|
Жанр | прапагандысцкі фільм[d] і нямое кіно |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм і Дзяржкіно[d] |
Працягласць | 74 хв. |
Зборы | 46 653 $ |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 21 снежня 1925 і 24 снежня 1925[5] |
IMDb | ID 0015648 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матросы аднаго з браняносцаў Чарнаморскага флоту, які стаяў на рэйдзе Адэсы, узбунтаваліся з-за таго, што іх спрабавалі накарміць чарвівым мясам. Завадатары бунту прыгаворваюцца да расстрэлу. Аднак падчас выканання пакарання астатнія матросы кідаюцца ім на выручку. Афіцэраў карабля выкідваюць за борт, але натхняльнік паўстання матрос Вакуленчук гіне ў сутычцы.
Насельніцтва Адэсы сцякаецца на пахаванне Вакуленчука і падтрымлівае каманду рэвалюцыйнага карабля. Выкліканыя ўрадавыя войскі бязлітасна расстрэльваюць мірных жыхароў на знакамітай адэскай лесвіцы. На падаўленне паўстання накіроўваецца Чарнаморская эскадра, але матросы адмаўляюцца страляць па паўсталым, і браняносец «Пацёмкін» праходзіць праз строй караблёў.
У фінале трэцяга акта фільма на мачце браняносца лунае падняты паўстанцамі чырвоны сцяг. Заканчваецца карціна кадрам, на якім браняносец быццам бы «выплывае з фільма» ў залу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.