![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Brest-litovsk-feb-9-1918a.jpg/640px-Brest-litovsk-feb-9-1918a.jpg&w=640&q=50)
Брэсцкі мір (9 лютага 1918)
мірны дагавор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкі мір — мірнае пагадненне папаміж Украінскай Народнай Рэспублікай з аднаго боку і Германскай імперыяй, Аўстра-Венгерскай імперыяй, Асманскай імперыяй і Балгарскім царствам з другога, падпісанае 27 студзеня (9 лютага) 1918 года ў Брэсце. Першы мірны дагавор падчас Першай сусветнай вайны. Стаў вынікам аднаго з этапаў перамоў у Брэст-Літоўску, агульным вынікам якіх быў выхад бальшавіцкай Расіі з Першай сусветнай вайны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8B_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86%2C_%D0%91%D0%9A.jpg/320px-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8B_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86%2C_%D0%91%D0%9A.jpg)
Хуткія факты Брэсцкі мір, Тып дагавора ...
Брэсцкі мір | |
---|---|
![]() Падпісанне Брэсцкага міру. | |
Тып дагавора | Мірная дамова |
Дата падпісання | 27 студзеня (9 лютага) 1918 |
Месца падпісання | Брэст-Літоўск |
Бакі |
УНР, Германская імперыя, Аўстра-Венгерская імперыя, Асманская імперыя, Балгарскае царства |
![]() |
Закрыць
Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаваўся суверэнітэт УНР. У абмен на гэта УНР абавязалася не ўступаць у саюзы, накіраваныя супраць Цэнтральных дзяржаў, і пастаўляць Цэнтральным дзяржавам харчаванне і сыравіну.