Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр. Існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон (Maître de Casson) можа быць Бэнксі[4]. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе[5]. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.

Thumb
Графіці Shop Until You Drop (Купляй, пакуль не звалішся)

Асоба

Згодна з найбольш верагоднай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (Robin Gunningham). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абверглі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясняюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х’юлемтам. Вядома, што Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго ў пачатку творчага шляху.

Творчасць і камерцыя

Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з відарысамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу яго работы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі работы, часам гэта можа быць кавалак сцяны або агароджы.

Бэнксі-рэжысёр

У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якую намінавалі на Оскар у катэгорыі найлепшы паўнаметражны дакументальны фільм.

Галерэя

Зноскі

  1. Union List of Artist Names
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>
  2. Artnet — 1998.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q874430'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q266566'></a>
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 15 верасня 2023.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.