Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» — орган левага крыла беларускай парламенцкай фракцыі ў сейме Польшчы. Выдаваўся з 11 лістапада 1925 да 4 снежня 1926 у Вільні на беларускай мове.
«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 11 лістапада 1925 |
Спыненне публікацый | 4 снежня 1926 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Друкаваў прамовы грамадскіх дэпутатаў у сейме, іх інтэрпеляцыі, звароты да польскага ўрада і кіраўнікоў міністэрстваў. У інтэрпеляцыях (у 1927 выйшлі ў Мінску асобным выданнем на беларускай і рускай мовах) і інш. дакументах выкрываліся факты грубага парушэння мясцовай польскай адміністрацыяй канстытуцыі дзяржавы і падпісаных Польшчай міжнародных трактатаў, беспадстаўныя арышты і збіванне палітзняволеных, марадзёрства дыслацыраваных у Заходняй Беларусі польскіх войск, абкладанне сялян непамернымі падаткамі, рэпрэсіі супраць беларускага перыядычнага друку, самачыннае закрыццё старастамі беларускіх школ, пераследаванне настаўнікаў і г.д. На старонках «Бюлеьэня...» надрукаваны «Палітычная платформа Беларускай сялянска-работніцкай грамады» (№ 9), «Арганізацыйны статут БСРГ» (№ 12), выступленні ў сейме П. Мятлы, С. Рак-Міхайлоўскага, Б. Тарашкевіча, П. Валошына, Ю. Сабалеўскага і інш.
Вядома 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Выданню папярэднічаў «Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба» (1925, выйшла 3 нумары).