Бярозавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяро́завіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бярозавічы.
Бярозавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бярозавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 281 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Паршавіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паршавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Паршавічы, перайменаваны ў Бярозавічы[1]. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1281 чалавек[6].