![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Vincent_Jay_-_21-01-2010_-_Close_up.jpg/640px-Vincent_Jay_-_21-01-2010_-_Close_up.jpg&w=640&q=50)
Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 — спрынт (мужчыны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаборніцтвы па спрынце ў біятлоне сярод мужчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 прайшлі 14 лютага.
Мужчынская спрынтарская гонка па біятлоне на XXI Зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Месца правядзення | Алімпійскі парк Уістлера | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Даты | 14 лютага 2010 | |||||||||
Удзельнікаў | 88 з 32 краін | |||||||||
Прызёры | ||||||||||
| ||||||||||
«2006 | 2014» |
Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 ![]() | ||||
---|---|---|---|---|
Спрынт | мужчыны | жанчыны | ||
Гонка пераследвання | мужчыны | жанчыны | ||
Індывідуальная гонка | мужчыны | жанчыны | ||
Мас-старт | мужчыны | жанчыны | ||
Эстафета | мужчыны | жанчыны | ||
Кваліфікацыя |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Vincent_Jay_-_21-01-2010_-_Close_up.jpg/320px-Vincent_Jay_-_21-01-2010_-_Close_up.jpg)
Гонка адбылася ў Алімпійскім парку Уістлера з 11:15 да 12:45 па мясцовым часе (UTC-8). На працягу гонкі перыядычна ішоў моцны дождж, які пераходзіў у мокры снег. Лепшыя вынікі былі паказаны спартсменамі, якія стартавалі раней за іншых — першыя шэсць месцаў занялі біятланісты з першай дзясяткі. Лідар агульнага заліку Кубка свету Сімон Фуркад, які бег пад нумарам 17, заняў 71-е месца з 88 удзельнікаў.
Алімпійскі чэмпіён 2006 года ў гэтай дысцыпліне немец Свен Фішэр завяршыў кар'еру і не ўдзельнічаў.
Алімпійскім чэмпіёнам стаў дэбютант Алімпійскіх гульняў 24-гадовы француз Венсан Жэ. Эміль Хегле Свендсен прынёс Нарвегіі шосты медаль у гэтай дысцыпліне за апошнія 4 Алімпіяды. Першую ў гісторыі медаль у біятлоне прынёс Харватыі 22-гадовы Якаў Фак (раней Харватыя выйгравала медалі на зімовых Алімпіядах толькі ў гарналыжным спорце).