From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазэктамія (лац.: Vas — сасуд, пратока + эктамія) — хірургічная аперацыя, пры якой ажыцяўляецца перавязка ці выдаленне фрагмента семявыводных пратокаў (лац.: Vas deferens) у мужчын (самцоў). Гэта аперацыя прыводзіць да стэрыльнасці (няздольнасці мець нашчадства) пры захаванні палавых функцый. У мужчыны (самца) пасля вазэктаміі захоўваюцца палавыя паводзіны: лібіда, эрэкцыя, эякуляцыя. Але паколькі семявыводныя пратокі становяцца непраходныя, то ў эякуляце адсутнічаюць сперматазоіды. Вонкавы выгляд спермы звычайны. Яечкі захоўваюць свае функцыі. Вазэктамію выкарыстоўваюць у якасці радыкальнага сродку кантрацэпцыі. У медыцыне звычайна рэкамендуецца мужчынам, якія маюць дзецей і вырашылі адмовіцца ад дзіцянараджэння ў будучыні. У ветэрынарыі выкарыстоўваюць для стэрылізацыі самцоў вандроўных сабак, якія, захоўваючы палавыя паводзіны, блакіруюць кантакт маладых нестэрылізаваных самцоў з самкамі, тым самым перашкаджаючы павелічэнню колькасці вандроўных сабак.
Не варта блытаць вазэктамію з кастрацыяй: пры вазэктаміі яечкі захоўваюць свае функцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.