Валевачскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валева́чскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Валевачы.
Хуткія факты Валевачскі сельсавет, Краіна ...
Валевачскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрвеньскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Валевачы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 173 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чэрвеньскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабёнкаўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2215 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 2173 чалавекі[4].