From Wikipedia, the free encyclopedia
Валер’янэла (Valerianella) — род травяністых раслін падсямейства Валяр’янавыя (Valerianoideae), распаўсюджаных галоўным чынам у Міжземнамор’і, уключаючы Іран, Афганістан і Сярэднюю Азію, а таксама ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Валер’янэла | |||||||||||||||
Квітнеючая Валер’янэла малая (Valerianella locusta) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Valerianella Mill. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Valerianella locusta (L.) Laterr., 1821
| |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Назва роду прадстаўляе сабой памяншальнае ад Valeriana.
Аднагадовыя травы з больш-менш дыхатамічна галінастым сцяблом. Кветкі дробныя, сабраны ў шматкветкавыя паўпарасонікавыя (часам галоўкавыя) суквецці на канцах галін, часам растуць таксама паасобку ў верхніх развілках сцябла. Вяночак варонкападобны. Тычынкі тры. Малапрыкметны пры цвіценні адгін чашачкі пры плодзе ў многіх відаў валер’янэлы больш-менш моцна разрастаецца ў выглядзе варонкі, чары, доўгіх зубцоў або лопасцяў. Плод трохгнёздавы з адным поданосным і двума стэрыльнымі гнёздамі.
Некаторыя віды, напрыклад, Valerianella eriocarpa і валер’янэла малая (Valerianella locusta) культывуюцца ў якасці харчовых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў салаты і супы. Яны ўтрымліваюць менш горкіх і араматычных рэчываў, чым шматгадовыя расліны з сямейства валяр’янавых, лісце іх звычайна амаль без смаку.
Паводле сайта The Plant List у родзе вылучаюць 46 відаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.