Валішчанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Валішча.
Валішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Валішча |
Дата ўтварэння | 19 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 1 264 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 19 студзеня 1965 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў складзе 6 населеных пунктаў: вёсак Валішча, Вулька Лаўская, Хваросна, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, і вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія да 6 студзеня 1965 года знаходзілся ў складзе Коланскага сельсавета[1][2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1264 чалавекі[6].