Вантробы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вантробы, унутраныя органы, або вісцаральныя органы (лац.: viscera, грэч. splanchnon) — органы жывёл (і чалавека), якія ляжаць у асноўным у грудной і брушной паласцях, а менавіта органы дыхання, стрававання, мочапалавыя і сардэчна-сасудзістыя. Вантробы і органы ўнутранай сакрэцыі вывучаюцца спланхналогіяй (руск.) (бел.[1][2]. Галіна медыцыны, якая вывучае захворванні ўнутраных органаў чалавека, называецца ўнутранай медыцынай (тэрапіяй)[3].