Ваяводствы Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваяводства (польск.: województwo) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве.
Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз).
Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з'яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял.