Ваўчок (цацка)
цацка / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ваўчок.
Ваўчок — цацка, якая падчас кручэння захоўвае ўстойлівасць на адным пункце апоры.
Ваўчок, які хутка верціцца, не падае, але паступова з-за трэння вуглавая хуткасць ўласнага кручэння памяншаецца. Калі хуткасць кручэння становіцца недастаткова вялікай, вось ваўчка пачынае спіралепадобна адхіляцца ад вертыкалі (прэцэсаваць), і ў рэшце рэшт ваўчок падае і спыняе кручэнне.
Ваўчок — гэта найпросты прыклад гіраскопа, які з'яўляецца найважнейшым элементам цэлага шэрагу навігацыйных прыбораў.