Верхнеангарскі хрыбет
горны хрыбет у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхнеанга́рскі хрыбет[1] (руск.: Верхнеангарский хребет) — горны хрыбет у Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, у сістэме Станавога нагор’я.
Хуткія факты Верхнеангарскі хрыбет, Краіна ...
Верхнеангарскі хрыбет | |
---|---|
руск. Верхнеангарский хребет | |
56°20′ пн. ш. 111°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіёны | Бурація, Іркуцкая вобласць |
Горная сістэма | Станавое нагор’е |
Даўжыня | каля 200 км |
Вышыня | 2608 м |
Закрыць
Хрыбет знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. З поўначы абмяжоўвае Верхнеангарскую катлавіну. Даўжыня хрыбта каля 200 км. Вышыні да 2608 м. Складзены з крышталічных горных парод, прарваных інтрузійнымі гранітамі. Грэбень хрыбта вузкі, з трогамі, карамі і востраканцовымі вяршынямі. У ніжняй частцы схілах растуць лістоўнічныя лясы, вышэй — гальцы і горная тундра.
На схілах Верхнеангарскага хрыбта бяруць пачатак рэкі Чая, Мама і інш.