Ветравая шыба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ветравое шкло, або лабавое шкло — кузаўны элемент, выкананы са шкла, які ўстанаўліваецца ў пярэдні аконны праём транспартнага сродку для аховы кіроўцы і пасажыраў ад атмасферных ападкаў, сустрэчнага патоку паветра, дробнага дарожнага смецця і г. д. Апрача таго, ветравое шкло — элемент, які ўносіць значны ўклад у фармаванне аэрадынамічных характэрыстык аўтамабіля, а канструкцыя праёма робіць вялікі ўплыў на жорсткасць кузава аўтамабіля ў цэлым.