Вогнішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вогнішча — кантралюемы агонь. Уяўляе сабою падпаленыя драўляныя матэрыялы (бярвенне, палены, дровы, галлё), складзеныя асаблівым чынам, звычайна на адкрытым паветры. Можа мець рытуальнае і прапагандысцкае (напрыклад, піянерскае вогнішча) значэнне. Ва ўтылітарных мэтах выкарыстоўваецца для асвятлення і абагравання, прыгатавання ежы, адпужвання дзікіх жывёл, для тэхналагічных працэсаў (выраб вугалю, абпал керамікі і г.д.), для знішчэння смецця, а таксама для сігналізацыі і арыентавання (напрыклад, пасадка самалёта ў адсутнасці ўладкаванай узлётна-пасадачнай паласы).
Цяпер для развядзення вогнішчаў заканадаўствам прад’яўляецца шэраг патрабаванняў, напрыклад, старанна абранае месца, у якім немагчыма выпадковае ўзгаранне травы ці леса.