ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Войцех (Альберт[1]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (1396—1413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».
Войцех Манівід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Юрый Гедыгольд | ||||||
Нараджэнне | 1370 | ||||||
Смерць | не раней за 1422 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Манівіды[d] | ||||||
Бацька | Кайлікін[d] | ||||||
Жонка | Юліянія[d] | ||||||
Дзеці | Івашка Манівідавіч | ||||||
Бітвы |
Імя Манвід, Манівід — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[2].
Першая аснова Man- звязаная з літоўскім manyti "думаць, меркаваць", другая — з літоўскім iš-vysti "убачыць" (iš-vydo "убачыў"). Імя значыла "Думны і зоркі" (шмат думае, далёка бачыць).
Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыдку Канстанцінавіча[3].
Сын Гайлігіна (Кайлікіна), брат Юрыя Гедыгольда (Гедгаўда). Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).
Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.
Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Яшчэ да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.