Вулканізм на Іо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вулканізм на Іо (спадарожніку Юпітэра) носіць ярка выражаны характар: 2 % паверхні спадарожніка займаюць актыўныя гарачыя плямы[1]. Іо — аб'ект з найбольш актыўнай вулканічнай дзейнасцю ў Сонечнай сістэме[1]. На яе паверхні выразна відаць мноства лававых патокаў і звыш сотні кальцавых структур, ёсць кальдэры, але няма ўдарных кратараў.
Упершыню вулканічная актыўнасць на спадарожніку была выяўлена ў 1979 годзе касмічным зондам «Вояджэр-1», пасля чаго неаднаразова назіралася і вывучалася касмічнымі апаратамі «Вояджэр-1» і «Вояджэр-2», «Галілеа», «Касіні», «Новыя гарызонты», а таксама астраномамі з Зямлі. У выніку назіранняў на паверхні Іо выяўлена каля 150 актыўных вулканаў; усяго ж, паводле ацэнак, вулканаў на спадарожніку каля 400[2]. Іо ўваходзіць у лік чатырох вядомых у цяперашні час касмічных цел Сонечнай сістэмы, на якіх ідуць вулканічныя працэсы. Акрамя Іо, гэта Зямля, Энцэлад (спадарожнік Сатурна) і Трытон (спадарожнік Нептуна) [3].