Савецкая вуліца (Гродна)
Вуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старых у горадзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Саве́цкая, былая Ві́ленская, Сабо́рная, Дамініка́нская, Hildenburg (Tannenberg) str. — адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна[2]. Вуліца з’яўляецца пешаходнай. Працягласць каля 500 м, ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі. Вуліца вызначаецца цэнтральнай роллю ў жыцці горада. Тут знаходзяцца шматлікія адміністрацыйныя, гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць, за невялікім выключеннем захавалася амаль уся забудова XIX — пач. XX стагоддзя. На вуліцы жылі і дзейнічалі многія ўздзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1864-1865 гадоў, таму яна можа разглядацца як своеасаблівы мемарыял названым паўстанням[3].
Хуткія факты Вуліца Савецкая Гродна, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Савецкая Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | 500 |
Пакрыццё | Брусчатае |
Рух | Цалкам пешы |
Каардынаты пачатку | 53° 40′ 43.88″ N 23° 49′ 44.6″ E |
Каардынаты канца | 53° 40′ 57.21″ N 23° 49′ 55.34″ E |
Тралейбусныя маршруты | 1, 2, 3, 6, 7, 9, 11 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 3, 4, 8, 12, 14, 21, 22, 27, 29 |
Прыпынкі грамадскага транспарту |
Савецкая плошча |
Ранейшыя назвы |
Віленская Саборная Domstr. Дамініканская Hinderburgstr Савецкая |
Помнікі | Помнік В.Д. Сакалоўскаму |
Дзяржаўныя ўстановы | Адміністрацыя Ленінскага раена г. Гродна, дом прафсаюзаў |
Паштовы індэкс | 230025[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Савецкая.