Выпадковая велічыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выпадковая велічыня — матэматычная фармалізацыя лікавай велічыні, якая залежыць ад выпадковай падзеі. Тэрмін «выпадковая велічыня» можа ўводзіць у зман, бо строга кажучы гэта не велічыня[1], а функцыя ад магчымых падзей з прасторы элементарных падзей на некаторую вымерную прастору[en], часта рэчаісных лікаў.
Артыкул пра аднавымерную выпадковую велічыню. Пра многавымерную выпадковую велічыню гл. многавымерная выпадковая велічыня.